Упраўленне крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама і Ленінскі РАУС Магілёва шукае траіх непаўналетніх, якія ўцяклі з Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы.
17-гадовыя Іван Янкоўскі і Аляксей Астапенка, а таксама 16-гадовы Кірыл Макараў 24 верасня прыкладна ў 18.00, разбіўшы акно на першым паверсе, самавольна сышлі з аддзялення бальніцы, дзе знаходзіліся на абследаванні.
Як паведаміла начальнік аддзела вышуковай работы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Алена Пуцык, усе трое - навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі вобласці. "Непаўналетнія наўмысна хаваюцца ад супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, схільныя да ўхілення ад праходжання навучання, здзяйснення злачынстваў і бадзяжніцтва. Па нашай інфармацыі, яны накіраваліся ў Расійскую Федэрацыю. Аднаго з іх, раней судзімага за крадзяжы Івана Янкоўскага, выхаванца Магілёўскага дзяржаўнага СПТВ №2 закрытага тыпу 8 верасня знайшлі на будоўлі ў Маскве, пасля таго, як 30 жніўня ён у кампаніі таварышаў самавольна сышоў з падлеткавага лагера ў Мсціслаўскім раёне ", - распавяла яна.
Ва УУС аблвыканкама просяць усіх, хто мае інфармацыю пра магчымае месцазнаходжанне альбо шляхі руху непаўналетніх, паведаміць пра гэта ва ўпраўленне крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама па тэлефонах у Магілёве: 29-55-10, 29-55-55, +375 (33) 612-98-69, альбо 102.
uvd.mogilev.by [1]
Спасылкі
[1] http://uvd.mogilev.by/news/vnimanie-mogilevskaya-miliciya-razyskivaet-troih-nesovershennoletnih-foto
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne