Ацяпленне ў Мінску ўключаць, калі сярэднесутачная тэмпература паветра не перавысіць восем градусаў на працягу пяці дзён, паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева ў прэс-цэнтры БЕЛТА [1].
Парадак уключэння ацяплення вызначаны правіламі падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду.
Паводле даных gismeteo.by [2], у бліжэйшую дэкаду дзённая тэмпература ў сталіцы не будзе ніжэйшай за 11 градусаў цяпла.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://www.gismeteo.by/weather-minsk-4248/10-days/
[3] https://zviazda.by/be/tags/acyaplyalny-sezon