Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на 16-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Тыдзень таму Арына займала 20-ю пазіцыю, а пасля перамогі на турніры ў кітайскім Ухане стала вышэй на 3 радкі. Гэта пакуль лепшае дасягненне 20-гадовай Арыны Сабаленка за ўвесь час выступленняў на прафесійных турнірах пад эгідай Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Яшэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч займает 32-е месца, Вікторыя Азаранка на 55-й пазіцыі, Вера Лапко знаходзіцца на 60-м радку.
Рэйтынг WTA па-ранейшаму ўзначальвае румынская тэнісістка Сімона Халеп, другой ідзе Каралін Вазняцкі з Даніі, замыкае першую тройку немка Ангеліка Кербер.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/sport/view/arina-sobolenko-podnjalas-na-16-e-mesto-v-rejtinge-zhenskoj-tennisnoj-assotsiatsii-319792-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[3] https://zviazda.by/be/tags/aryna-sabalenka