“Бацькаўшчына светлая мая”
Часопіс “Маладосць” сумесна з Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё арганізуе Праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны Году малой радзімы.
Кожны з нас прайшоў цяжкі ці лёгкі шлях фарміравання сябе як асобы, свайго характару, каштоўнасцей, цікавасцей. Усё гэта адбывалася пры розных абставінах, у розных акалічнасцях. Сярод іх значную пазіцыю займае тая мясцовасць, тыя людзі, звычкі і звычаі, мова рухаў і мова словаў, якія былі з намі ў дзяцінстве. Яны застаюцца з намі, хочам мы гэтага ці не хочам. Маленькая радзіма – частка нас. Гэта фундамент, на якім мы стаім. І не толькі фундамент. Маленькая радзіма не застаецца там, у мінулым, яна пранізвае наша жыццё да канца.
Шмат вершаў і эсэ напісана на гэту тэму. Але мы хочам больш. Бо час ідзе, усё змяняецца. Немагчыма напісаць адзін верш двойчы. Літаратура развіваецца. Зараз новыя людзі і яны па-новаму бачаць і па-новаму могуць сказаць тое, што турбуе, тое, што важна. Мы чакаем гэтай свежасці, гэтай праўдзівасці. Мы чакаем ад жывых аўтараў жывых твораў (падрабязнасці ў Палажэнні [1]). Пішыце сабе – пра сябе, пра роднае, а пасля ўжо нам на конкурс.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20181003/1538571475-backaushchyna-svetlaya-maya-palazhenne-ab-paradku-arganizacyi-i
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/pershy-nacyyanalny-kanal-belaruskaga-radyyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs