Французскія праваахоўныя органы прыступілі да расследавання ў сувязі з знікненне прэзідэнта Інтэрпала Мэна Хунвэя.
Ніякай інфармацыі пра яго не паступала з канца верасня, калі Хунвэй адправіўся з Францыі ў Кітай.
"Мэн Хунвэй накіраваўся 29 верасня з Францыі ў Кітай. Аднак пасля яго ад'езду няма ніякіх дадзеных адносна яго месцазнаходжання", - гаворыцца ў паведамленні Europe 1.
Расследаванне пачалося пасля таго, як аб знікненні паведаміла ягоная жонка, якая жыве ў Ліёне, дзе размешчана штаб-кватэра Інтэрпала.
Мэн Хунвэй ўзначаліў Інтэрпал у лістападзе 2016 года.
interfax.ru [1]
Спасылкі
[1] https://www.interfax.ru/world/632044
[2] https://zviazda.by/be/tags/interpal