Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі.
Кітай падтрымлівае рэформы Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), якія праводзяцца пры павазе правілаў арганізацыі, але не стварэнне новай арганізацыі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
"СГА не з'яўляецца дасканалай арганізацыяй і цяпер сутыкаецца з праблемамі сваёй аўтарытэтнасці і эфектыўнасці на фоне нарастаючага трэнду на пратэкцыянізм і унілатэралізм", - сказаў Гаа Фэн, адзначыўшы, што варта праводзіць рэформы для таго, каб сістэма шматбаковага гандлю адпавядала патрабаванням часу.
"Сістэма міжнароднага гандлю, ключавым элементам якой выступае СГА, адыграла прынцыпова важную ролю ў супрацьдзеянні пратэкцыянізму, прасоўванні гандлю і стымуляванні ўстойлівага развіцця", - адзначыў спецыяліст. Гаа Фэн падкрэсліў, што пераўтварэння не павінны прыводзіць да змены базавых правілаў СГА або да адкату на шляху да лібералізацыі гандлю.
"Рэформы не павінны прывесці да ўзнікнення новай арганізацыі. Кітай выступае супраць навязваньня іншым бакам волі якога-небудзь члена СГА. Рэформы павінны грунтавацца на прынцыпах узаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнасці. Прыярытэтам павінна быць вырашэнне праблем, якія пагражаюць існаванню СГА", - падкрэсліў прадстаўнік міністэрства.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya