Даныя па вывучэнні харчавання дзяцей у Беларусі сведчаць, што вельмі часта школьнікі і дашкольнікі не атрымліваюць неабходныя ў іх узросце рэчывы — бялок, вітаміны і мінеральныя солі, кальцый. Іх дэфіцыт з часам вядзе да розных захворванняў.
— Незбалансаванасць амінакіслотнага складу ежы вядзе да нізкай забяспечанасці арганізма бялком. Празмернае ўжыванне тлустых страў і ласункаў, а менавіта гэтымі прадуктамі перш за ўсё імкнуцца дапоўніць харчаванне дома бацькі, вядзе да парушэння абмену рэчываў, а з часам і да розных хвароб, — расказвае загадчык 3-га педыятрычнага аддзялення 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Людміла Кіпцэвіч. — Нястача ў рацыёне агародніны, парушэнне тэхналогіі яе прыгатавання пазбаўляе дзяцей неабходнай колькасці вітамінаў і мінеральных соляў.
У хатніх умовах гэтыя недахопы ўзмацняюцца яшчэ і тым, што ежа нярэдка гатуецца на два дні. Доўгае яе захоўванне разбурае вітамін С, пагаршае засваенне іншых яе інгрэдыентаў. Недастатковае ўжыванне малака і тварагу вядзе да недахопу кальцыю ў арганізме. Мы назіраем яго рэзкі дэфіцыт асабліва ў дзяцей падлеткавага ўзросту.
І ў дзіцячых установах, і дома яшчэ недастаткова і часам няправільна выкарыстоўваецца алей, з-за чаго дзіця пазбаўлена важных у фізіялагічных адносінах поліненасычаных тлустых кіслот.
Нашы з вамі памылкі ў харчаванні можна пералічваць бясконца. У новай рубрыцы «Карысная шпаргалка» для бацькоў і ўсіх ахвотных мы раскажам пра сакрэты здаровага харчавання і правільнае прыгатаванне ежы. Калі ў вас ёсць пытанні з гэтай нагоды, задавайце. На іх адкажуць педыятры і дыетолагі.
Не знішчыць далікатны вітамін
Сёння мы раскажам пра метады і хітрыкі, якія дазволяць захаваць як мага больш каштоўнага вітаміну С.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta