У Смаргонскім раёне шукаюць двух мужчын, якія з'ехалі на рыбалку і не вярнуліся, [1]паведамляецца на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама. [1]
Юрый Мікульчык 1980 года нараджэння і Аляксандр Лохач 1973 году нараджэння 6 кастрычніка з'ехалі на рыбалку на возера паблізу вёскі Белая Смаргонскага раёна. Пасля гэтага перасталі падаваць пра сябе весткі. Яны выглядаюць на 40-45 гадоў, рост каля 170 см. Мужчыны могуць перамяшчацца на аўтамабілі "Фольксваген Транспарцёр" белага колеру.
Усіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне мужчын, просяць паведаміць у міліцыю.
Фота: uvd.grodno.by
Спасылкі
[1] http://uvd.grodno.by/?p=10239
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyshuk
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zniklyya-bez-vestak