Еўразійскі банк развіцця, які кіруе сродкамі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, пералічыў Рэспубліцы Беларусь шосты транш фінансавага крэдыту са сродкаў фонду ў аб'ёме $ 200 млн
З улікам папярэдніх траншэй краіне прадастаўлена $ 1,8 млрд з агульнай сумы крэдыту ў памеры $ 2 млрд, прадугледжанай на падтрымку Праграмы рэформаў Беларусі.
Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязяў. Статутны капітал ЕАБР складае $ 7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
eabr.org [1]
Спасылкі
[1] http://eabr.org
[2] https://zviazda.by/be/tags/eabr