Кітайскі майстар Цай Цінчжу за два гады на шкарлупінах 108 грэцкіх арэхаў выразаў 108 герояў кітайскага класічнага рамана “Рачныя затокі”, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Гэта кітайскі класічны раман XIV стагоддзя, заснаваны на народных паданнях пра подзвігі і прыгоды 108 “высакародных разбойнікаў” - паўстанцаў з лагера Сун Цзяна на гары Ляншаньбо (правінцыя Шаньдун) у праўленне восьмага імператара дынастыі Сун - Хуэйцзуна (1124-1127). “Рачныя затокі” - першы ў гісторыі раман у жанры уся. Адзін з чатырох класічных кітайскіх раманаў. Аўтарства рамана спрэчнае да гэтага часу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya