Узброены мужчына ўтрымлівае закладнікаў на чыгуначным вакзале Кёльна, паведамляе гарадская паліцыя. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што на месцы інцыдэнту былі чуваць стрэлы.
Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, закладнікаў захапілі ў аптэцы, размешчанай на тэрыторыі вакзала, альбо ў "Макдональдсе". Колькасць закладнікаў і тых, хто нападаў пакуль невядома.
Прадстаўнік мясцовай паліцыі паведаміў, што сярод закладнікаў, хутчэй за ўсё, ёсць жанчына.
Некаторыя карыстальнікі сацсетак таксама паведамляюць аб паху гару ў раёне вакзала і пра тое, што, акрамя паліцыі, туды прыбылі і пажарныя машыны.
Нямецкае выданне Focus паведамляе, што ў раёне вакзала былі чуваць стрэлы, аднак паліцыя не пацвярджае гэтую інфармацыю.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-45866018
[2] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0