Прэзідэнт UFC Дэйна Уайт запэўніў прыхільнікаў, што расійскі баец Хабіб Нурмагамедаў не пакіне арганізацыю, піша eurosport.ru [1].
"З Хабібам у нас усё добра, ён застаецца. Усё будзе ў парадку. Мы прапрацавалі гэтае пытанне, у нас усё будзе нармальна. Відавочна, ён быў трохі засмучаны і ўскіпеў. Паслухайце, апошні бой быў для яго вельмі эмацыйным. Але Хабіб - выдатны хлопец, і ў нас заўсёды былі выдатныя адносіны.
Хабіб застаецца ў UFC. Наконт Зубайры Тухугава я пакуль не ўпэўнены на 100%", - прыводзіць словы Уайта TMZ [2].
6 кастрычніка пасля бою супраць Конара Макгрэгара Нурмагамедаў пакінуў межы актагона і ўступіў у сутычку з прадстаўнікамі ірландскага байца. Тухугаў быў адным з членаў каманды Хабіба, які заляцеў у актагон і атакаваў Макгрэгара.
Спасылкі
[1] https://www.eurosport.ru/mixed-martial-arts/story_sto6974604.shtml
[2] http://www.tmz.com/2018/10/16/dana-white-says-khabib-aint-quitting-ufc-were-good-now/
[3] https://zviazda.by/be/tags/habib-nurmagamedau
[4] https://zviazda.by/be/tags/baec
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/boy
[7] https://zviazda.by/be/tags/ufc