У дачыненні да 39-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула гібель.
Здарэнне адбылося 18 жніўня ў двары аднаго са сталічных дамоў. Там спыніўся аўтамабіль, у якім знаходзіўся мужчына. Ён адкрыў стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі па птушках на дрэве. У выніку сем з іх былі смяротна траўмаваныя. Дзеянні мужчыны прыцягнулі ўвагу гараджан. Мінчука затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
У дачыненні да 39-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па арт. 339-1 КК Рэспублікі Беларусь ( «Жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель»).
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/za-strelbu-po-ptitsam-vo-dvore-na-minchanina-zaveli-ugolovnoe-delo/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal