Рознічны тавараабарот Беларусі ў студзені-верасні склаў Br32,6 млрд, або 109,1% ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017-га, гаворыцца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта. [1]
За дзевяць месяцаў аптовы тавараабарот склаў Br67,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 106% да ўзроўню студзеня - верасня мінулага года.
Адначасова рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br12,6 супраць Br11,3 за аналагічны перыяд 2017-га.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 89,1% рознічнага тавараабароту рэспублікі, склаў Br29 млрд, або 111,5% у супастаўных цэнах.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-верасні склаў Br1,8 млрд, або 111,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.
Спасылкі
[1] http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/realny-sector-ekonomiki/vnytrennia-torgovlya/roznichnaya-torgovlya/operativnye-dannye_13/roznichnyy-tovarooborot/index.php
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-statystychny-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/roznichny-tavaraabarot