Як адна дабрачынная фотасэсія змяніла цэлую восень.
Ужо каторы год валанцёрскі атрад "Адкрытыя сэрцы" ААТ "Гомсельмаш" дорыць светлыя эмоцыі і зараджае пазітывам дзетак з асаблівасцямі развіцця. Гэтай восеню неабыякавыя завадчане разам з фатографам Ксеніяй Брэль арганізавалі для іх фотасэсію. Хлопчыкі, дзяўчынкі і іх сем'і адчулі сябе сапраўднымі мадэлямі ў "залатых" дэкарацыях парка. Што атрымалася ў выніку - глядзіце самі.
- Яркія фотаздымкі, шчырыя ўсмешкі і дзіцячы смех пераконваюць нас ў тым, што трэба цаніць кожны дзень свайго жыцця і абавязкова верыць толькі ў лепшае. Дарыць адно аднаму цяпло, і няхай ў кожнага на сэрцы будзе светла! - упэўненыя валанцёры.
Фота Ксеніі Брэль.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gomselmash-1
[2] https://zviazda.by/be/tags/valancyory
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[5] https://zviazda.by/be/tags/vosen
[6] https://zviazda.by/be/tags/fota