Дзяржаўтаінспекцыя сёння і на выходных правядзе масіраваную адпрацоўку трасы М10 граніца РФ — Гомель — Кобрын, паведамілі ва УДАІ МУС.
Яна пачнецца з 15.00. Асаблівую ўвагу ДАІ надасць кантролю выканання хуткасных рэжымаў, выяўленню кіроўцаў-бяспраўнікаў і вадзіцеляў, якія кіруюць аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Таксама супрацоўнікі міліцыі будуць спыняць парушэнні ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі і кіроўцамі мотатранспарту, пракантралююць выкананне правілаў перавозкі пасажыраў (у асаблівасці дзяцей).
Адпрацоўка трасы працягнецца да позняга вечара 21 кастрычніка. Нарады ДПС будуць выстаўлены там, дзе часцей за ўсё парушаюцца правілы, а таксама ў месцах канцэнтрацыі дарожна-транспартных здарэнняў. Будзе прымяняцца галосны, негалосны і змешаны кантроль. Рэйдавыя групы спецпадраздзялення ДПС "Страла" накіраваны ў раёны з найбольш напружанай дарожнай абстаноўкай Гродзенскай і Гомельскай абласцей.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/m10
[3] https://zviazda.by/be/tags/adpracouka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pdr