Сталічная міліцыя з прыцягненнем АМАПу правяла рэйд па тэрыторыі гандлёвага дома "Ждановічы". Праваахоўнікі выяўлялі асоб, якія парушаюць грамадзкі парадак, якія займаюцца бадзяжніцтвам і жабраваннем, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама [1].
У выніку спецмерапрыемствы былі затрыманы 90 чалавек. У дачыненні да іх складзены 42 адміністрацыйныя пратаколы:
Па лініі ДАІ за розныя правапарушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 71 ўдзельнік дарожнага руху.
На легальнасць знаходжання ў Беларусі міліцыя праверыла 28 замежнікаў. Пяць з іх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян у Беларусі.
У цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама накіраваны 10 чалавек.
Спасылкі
[1] http://guvd.gov.by/news/12576.html?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop
[2] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhdanovichy
[4] https://zviazda.by/be/tags/reyd