ХХХVIII Сусветны кангрэс паэтаў прайшоў у павеце Суян, вядомым як "Радзіма кітайскай паэзіі".
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 100 паэтаў з больш чым 20 краін і рэгіёнаў свету, уключаючы ЗША, Японію і Мексіку. У рамках кангрэса прайшлі форумы, канферэнцыі з нагоды публікацыі новых кніг і паэтычныя чытанні.
Гісторыя паэтычнага мастацтва павета Суян сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць. У перыяд з часу праўлення дынастыі Сун (960-1279 гг.) да дынастыі Цын (1644-1911 гг.). Там пражывалі больш за 100 паэтаў. У нашы дні ў Суяне налічваецца больш за 200 "паэтаў-фермераў", колькасць апублікаваных вершаў якіх перавышае 500.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya