Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ каля Радашковічаў, паведаміў намеснік начальніка УДАІ УУС Мінаблвыканкама Міхаіл Акуліч, піша БЕЛТА [1].
Пяцёра шпіталізаваныя ў розныя ўстановы аховы здароўя. Як удакладніла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун, сярод пацярпелых два дзіцяці. Яны дастаўленыя ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі. Паўтарагадовае дзіця знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У 10-гадовага дзіцяці адкрыты асколачны пералом галёнкі. Што датычыцца дарослых пацыентаў, дзве жанчыны дастаўленыя ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, трэцяя - у Мінскую абласную бальніцу. У пацярпелых закрытыя і адкрытыя ЧМТ, траўмы канечнасцяў. Медыкі аказваюць усю неабходную дапамогу.
Аварыя адбылася 27 кастрычніка каля 16.30 на 35-м км дарогі Р-28 Мінск - Маладзечна. Сутыкнуліся "Мазда" і "Фольксваген". Па папярэдніх дадзеных, кіроўца "Мазды" выехаў на сустрэчную паласу.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/incident/view/dtp-pod-minskom-chetvero-pogibshih-323367-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/radashkovichy
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaginulyya