Штогод у Лазане Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя аб'яўляе пераможцаў прэміі «Залатая дарожка» («Golden tracks»), дзе найлепшым спартсменам па выніках адыходзячага сезона ўручаюць узнагароды ў намінацыях «Лёгкаатлет года» і «Узыходзячая зорка».
У кожнай з дзвюх намінацый у мужчын і жанчын звычайна ёсць па тры фіналісты. Беларуская бар'ерыстка Эльвіра Герман стала ўладальніцай звання «Узыходзячая зорка» 2018 года. Першы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, член Савета Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Дабрамір Карамарынаў уручыў памятную шкляную статуэтку Эльвіры.
Нагадаем, сёлета спартсменка стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі, устанавіла нацыянальны рэкорд (U-23). Эльвіра таксама з'яўляецца самай маладой спартсменкай, якой удалося стаць чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі за ўсю гісторыю кантынентальных спаборніцтваў.
Дар'я Лабажэвіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/elvira-german
[5] https://zviazda.by/be/tags/legkaya-atletyka