Іх пачалі рабіць на Гродзенскім заводзе па ўтылізацыі і сарціроўцы адходаў. Першая сметніца з'явілася ў вобразе ветлівага джэнтльмена, які гатовы зняць капялюш перад тымі, хто не смеціць і правільна ўтылізуе адходы. Гэты факт не застаўся па-за ўвагай не толькі гараджан, але і шматлікіх турыстаў. Каля сметніцы сталі рабіць сэлфі і выкладваць у інтэрнэт.
На завод сталі паступаць прапановы з розных куткоў краіны і Расіі. Некаторымі эскізамі вытворцы зацікавіліся. Так, у горадзе з'явілася дама з сабачкам, а за ёй і вясёлы дворнік. Усяго ўстанавілі 18 сметніц-інсталяцый. Кажуць, што іх перадалі на баланс горада як малыя архітэктурныя формы.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne