Мінскі абласны суд абвясціў прысуд тром сяржантам, якія абвінавачваюцца ў давядзенні да самагубства радавога Аляксандра Коржыча, перадае БЕЛТА [2].
Максімальнае пакаранне прызначана Яўгену Бараноўскаму: ён прыгавораны да 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Антон Вяжэвіч прысуджаны да 7, Ягор Скуратовіч - да 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
Яўген Бараноўскі прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару, перавышэнні ўлады, што пацягнула цяжкія наступствы, а таксама крадзяжы. Антон Вяжэвіч і Ягор Скуратовіч - у хабарніцтве і перавышэнні ўлады.
Цела Аляксандра Коржыча, які праходзіў тэрміновую службу з мая 2017 года, было выяўлена 3 кастрычніка таго ж года ў падвале будынка на тэрыторыі вайсковай часці ў Барысаўскім раёне. Па выніках расследавання СК прыйшоў да высновы, што мела месца давядзенне да самагубства.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/pechy
[4] https://zviazda.by/be/tags/sud