Здарэнне адбылося ранкам: у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Воранаўскага падраздзялення МНС паведамілі, што каля вёскі Канвелішкі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам школьнага аўтобуса ПАЗ, які ехаў з вёскі Падгай, і пагрузчыка “Амкадор”.
У першым апроч кіроўцы знаходзіліся 24 пасажыры: 22 дзіцяці ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў і двое дарослых. Яны пакінулі транспартны сродак самастойна. А вось кіроўцу ратавальнікам давялося дэблакіраваць пры дапамозе спецыяльнага інструмента. У выніку аварыі ў прыёмны пакой бальніцы для агляду былі дастаўлены трое дарослых і пяцёра дзяцей.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya