Сусветная гандлёвая арганізацыя лічыць важным уступленне ў яе рады Беларусі. Пазіцыю арганізацыі агучыў напярэдадні намеснік генеральнага дырэктара СГА Алан Вулф на сустрэчы з міністрам эканомікі Беларусі Дзмітрыем Крутым, паведамілі БЕЛТА [1] ў Мінэканомікі.
Дзмітрый Крутой асвятліў работу па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў у парадку дня далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Мінэканомікі (інвестыцыйны рэжым, прамысловая палітыка і прамысловыя субсідыі, звязаныя з гандлем інвестыцыйныя меры, гандаль паслугамі і інш.). Акрамя таго, ён пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да норм і правіл СГА, што пакладзены ў аснову права Еўразійскага эканамічнага саюза.
Міністр эканомікі выказаў удзячнасць за падтрымку ў перагаворным працэсе па далучэнні Беларусі да СГА, расказалі ў Міністэрстве. У сваю чаргу Алан Вулф заявіў аб важнасці далучэння Беларусі да шматбаковай гандлёвай сістэмы і падтрымаў імкненне краіны стаць паўнапраўным членам СГА ў час Міністэрскай канферэнцыі СГА, якая пройдзе ў 2020 годзе ў Астане. Пры гэтым намеснік гендырэктара СГА нагадаў, што для дасягнення гэтай мэты Беларусі неабходна завяршыць усе перагаворныя трэкі да канца 2019 года.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/sga-adznachae-vazhnasts-majuchaga-adbytstsa-daluchennja-belarusi-da-arganizatsyi-73493-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/susvetnaya-gandlyovaya-arganizacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-krutoy