Галоўны трэнер ХК «Дынама» Гордзі Дуаер звольнены. Скасаваныя таксама кантракты з трэнерам Сяргеем Стасем, трэнерам Канстанцінам Кальцовым, трэнерам па брамніках Андрэем Кудзіным, трэнерам па фізпадрыхтоўцы Генадзем Лянга і трэнерам-селекцыянерам Юрыем Кузьмянковым.
«Камандзе патрэбныя радыкальныя перамены, таму, сумесна з трэнерамі абмеркаваўшы становішча спраў, мы прыйшлі да аднадушнай высновы, што спыненне супрацоўніцтва з цяперашнім трэнерскім штабам павінна надаць станоўчы імпульс нашай камандзе. Нам неабходна кардынальнае паляпшэнне практычна ўсіх кампанентаў гульні. У такія моманты рэзкія рашэння апраўданыя, толькі так мы можам нешта змяніць. Пра тое, хто заменіць Гордзі Дуаера і яго асістэнтаў, будзе неўзабаве абвешчана. Новы трэнерскі штаб прыступіць да працы ў найбліжэйшы час, каб падрыхтаваць каманду да матча супраць «Трактара», — пракаментаваў кадравыя змены генеральны дырэктар ХК «Дынама-Мінск» Дзмітрый Баскаў.
Нагадаем, што пасля 25 гульняў «Дынама» займае апошні радок у Заходняй канферэнцыі.
hcdinamo.by [1]
Спасылкі
[1] https://hcdinamo.by/news/sobytiya/trenerskiy-shtab-dinamo-minsk-pokidaet-klub/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey