Мільёны людзей па ўсім свеце адзначылі ў нядзелю стагоддзе заканчэння Першай сусветнай вайны.
У Брытаніі ў 11 гадзін па Грынвічы загінулых ушанавалі двума хвілінамі маўчання, прынц Чарльз ад імя каралевы, які назірае за цырымоніяй з балкона, усклаў да кенатафа на Уайтхоле вянок.
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер стаў першым нямецкім лідарам, які таксама ўсклаў вянок да гэтага помніка.
Затым тысячы людзей, у тым ліку ветэраны розных ваенных канфліктаў і сваякі салдат Першай сусветнай, прайшлі маршам міма магілы Невядомага салдата.
Каралева Лізавета II наведала памінальную службу ў Вестмінстэрскім абацтве з нагоды стогадовай гадавіны з Дня перамір'я, да яе далучыўся прынц Чарльз, герцагіня Карнуольская, герцаг і герцагіня Кембрыджскія і Сасэкскія.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон з нагоды 100-й гадавіны з дня заканчэння Першай сусветнай вайны прыняў у Парыжы каля 70 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.
Разам з вядучымі сусветнымі палітыкамі ён пад перазвон ўсклаў вянкі да магілы Невядомага салдата ля Трыўмфальнай Аркі.
У 20-хвілінным звароце да іншых лідараў, у ліку якіх былі Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін, Макрон заклікаў змагацца за мір.
Цырымоніі з нагоды стагоддзя з моманту заканчэння Першай сусветнай вайны прайшлі таксама ў Аўстраліі. У Канберы ля Нацыянальнага ваеннага мемарыяла прайшоў парад ветэранаў, У Адэлаідзе з самалёта былі скінутыя тысячы папяровых макавых кветак у памяць аб загінулых.
У сталіцы Новай Зеландыі Велінгтон быў зроблены гарматны салют.
Памятныя мерапрыемствы прайшлі таксама ў Індыі, якая страціла на палях бітваў ў Еўропе 74 тысячы сваіх салдат.
BBC [2]
Фота REUTERS
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://www.bbc.com/russian/features-46158310
[3] https://zviazda.by/be/tags/pershaya-susvetnaya-vayna