У Мінску ў праваслаўным храме-помніку ў гонар Усіх Святых адбылося мерапрыемства з нагоды 100-гадовага заканчэння Першай сусветнай вайны. У крыпце храма прайшла памінальная літыя і закладка капсулы з зямлёю, прывезенай са Смаргоні. Менавіта там у час вайны адбываліся буйныя баявыя дзеянні.
А таксама ў храме адкрылася дакументальна-гістарычная фотавыстаўка «Паветранае воінства Першай сусветнай вайны», прайшла прэзентацыя кнігі-альбома «Абяліскі памяці рускай імператарскай арміі першай сусветнай вайны» Алены Харашэвіч і Анатоля Шаркова, і перадача гістарычных реліквій з асабістых і архіўных фондаў для музея Усясвяцкага храма. Мерапрыемства было падрыхтавана Беларускім культурным цэнтрам духоўнага Адраджэння з удзелам царкоўнага прыходу.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/pershaya-susvetnaya-vayna
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[6] https://zviazda.by/be/tags/hram-usih-svyatyh