У чацвер, 15 лістапада, Беларуская чыгунка правядзе прамую тэлефонную лінію па тэме “Арганізацыя пасажырскіх перавозак, расклад руху паяздоў”.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, на пытанні адкажа першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Ігар Сяргеевіч Шылаў. Прамая тэлефонная лінія адбудзецца з 14.00 да 15.00. Задаць свае пытанні па заяўленай тэматыцы можна будзе па тэлефону +375 (17) 225 24 24.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka