9 лістапада 2018 года Андрэй Кабякоў, які займаў раней пасаду прэм'ер-міністра Беларусі, абраны ў склад савета дырэктараў Белгазпрамбанка ў статусе незалежнага дырэктара. У пачатку кастрычніка гэтага года Андрэй Кабякоў прайшоў ацэнку адмысловай камісіі Нацбанка па адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі.
Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў нарадзіўся 21 лістапада 1960 года ў Маскве. З трохгадовага ўзросту жыве ў Беларусі.
У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя С. Арджанікідзэ, а ў 1991 годзе - Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава і Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ. Па адукацыі інжынер-механік, эканаміст, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.
З 1991 г. па 1995 год - начальнік планава-эканамічнага аддзела, намеснік дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».
1995 - 1996 гг. - намеснік начальніка Службы кантролю прэзідэнта Беларусі.
У 1996-1998 гг. быў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.
У 1998 г. займаў пасаду прэзідэнта Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
1998 - 2000 гг. - старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.
З 2000 г. па 2001 г. - першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.
2001 - 2010 гг. - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. З ліпеня 2002 г. па снежань 2003 г. - таксама быў міністрам эканомікі. У снежні 2010 г. быў прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
З лістапада 2011 года па жнівень 2012 годзе быў надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
З 27 жніўня 2012 г. па 27 снежня 2014 г. узначальваў адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі.
З 27 снежня 2014 г. па 18 жніўня 2018 г. - прэм'ер-міністр Беларусі.
Спасылкі
[1] https://belgazprombank.by/about/press_centr/novosti_banka/2018/andrey-kobyakov-voshel-v-sostav-soveta-direktorov-belgazprombanka/
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kabyakou
[3] https://zviazda.by/be/tags/belgazprambank