Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РУУС г. Мінска каля дома, размешчанага на праспекце Незалежнасці, быў затрыманы 24-гадовы непрацуючы жыхар Гомельскай вобласці.
У маладога чалавека пры сабе было знойдзена і канфіскавана 35 пакетаў некурыльнай тытунёвай сумесі “насвай”, падрыхтаваных для продажу. Агульная вага апошняй склала больш за 1,3 кілаграма. Малады чалавек адмаўляе сваю датычнасць да распаўсюджвання сумесі і сцвярджае, што расфасаваў яе ў 35 пакетаў для сябе, паведамілі ў Першамайскім РУУС г. Мінска.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Малады чалавек можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання. Адказнасць за гэта — штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь з канфіскацыяй грашовай выручкі, атрыманай ад рэалізацыі названых вырабаў, альбо адміністрацыйны арышт.
Раней малады чалавек ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, а таксама да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nasvay
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkamaniya