Да мантажу галоўнай елкі Беларусі плануецца прыступіць 20 лістапада, паведаміла БЕЛТА [1] першы намеснік дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства "Мінскрэклама" Таццяна Каліціна.
Вышыня пухнатай прыгажуні, якая традыцыйна размесціцца на Кастрычніцкай плошчы ў Мbнску, складзе каля 34 м. Металічны каркас апрануць у ігліцу і ўпрыгожаць шарамі. Разыначкай убору стане ілюмінацыя з выкарыстаннем піксельных тэхналогій - замест светлавых гірляндаў прыменяць гірлянду, на якой кожны піксель будзе кіравацца.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/galounaya-yolka