Кіроўцу легкавіка «Пежо-306», які ўехаў у жылы дом, дэблакіравалі ратавальнікі ў Лідзе.
Здарэнне адбылося а палове на другую гадзіну ночы. У МНС паведамілі пра дарожна-транспартнае здарэнне на вуліцы Рэспубліканскай, патрэбна была дапамога па даставанні кіроўцы з машыны. На месцы высветлілася, што кіроўца пры руху ўехаў пад балкон пяціпавярховага жылога дома.
У выніку сутыкнення ён быў заблакіраваны элементамі кузава. Пры дапамозе спецыяльнага інструмента мужчыну дасталі і з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni