У Нясвіжы стартаваў 14-ы рэспубліканскі агляд-конкурс на званні “Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі” і “Лепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх”. Мерапрыемства прымеркавана да 95-годдзя ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі.
Удзел у конкурсе прымуць лепшыя прадстаўнікі прафесіі, вызначаныя па выніках раённых і абласных адборачных тураў. Праграмай прадугледжаны экзамены па тактыка-спецыяльнай, медыцынскай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы, спаборніцтвы па этыкету і прамоўніцкаму майстэрству.
У пятніцу, 16 лістапада, у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” лепшыя з лепшых будуць узнагароджаны службовымі аўтамабілямі і камп’ютарамі.
Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца напярэдадні Дня ўтварэння службы. 17 лістапада 1923 года была зацверджана Інструкцыя ўчастковаму наглядчыку горада, якая заклала нарматыўную базу для стварэння і развіцця ўчастковай службы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nyasvizh
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhinspektary
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs