Ганаровае консульства Рэспублікі Казахстан сёння адкрылася ў Магілёве. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаев і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, перадае БЕЛТА [1].
"Адкрыццё консульства ў Магілёве не выпадкова, таму што Магілёўская вобласць з'яўляецца вельмі буйным партнёрам Казахстана, а наш знешнегандлёвы абарот вылічаецца дзясяткамі мільёнаў долараў", - адзначыў Ермухамет Ертысбаев.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou