Авіякампанія "Белавія" вызначыла новыя напрамкі, на якія будуць распаўсюджвацца эксперыментальныя тарыфы, паведамілі БЕЛТА [1] ў кампаніі.
Так, з сённяшняга дня спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Казань, Адэсу, Брусэль, а таксама Жэневу.
Напрамкі выбіраюцца рандомна. Як паведамлялася [2] раней, у рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму "Белавія" ўводзіць эксперыментальныя тарыфы па большасці кірункаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Першапачаткова ў спіс увайшлі наступныя напрамкі: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Барселона, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж , Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана. Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках была зніжана да 75%.
Пасля старту акцыі з улікам вялікага попыту на квіткі эксперыментальных тарыфаў у "Белавія" паведамілі, што выстаўляць квіткі са зніжкамі будуць кожныя два тыдні, па чацвяргах.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] http://zviazda.by/be/news/20181102/1541176368-belaviya-uvodzic-eksperymentalnyya-taryfy-pa-bolshasci-napramkau
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1