Міжнародная адукацыйная акцыя “Гістарычны Maximum” упершыню адбудзецца ў Белдзяржуніверсітэце 17 лістапада. Пляцоўкай для яе правядзення стане гістарычны факультэт БДУ (вул. Чырвонаармейская, 6), дзе кожны ахвотны ў зручны для яго час з 12.00 да 19.30 зможа праверыць свае веды ў гістарычнай галіне.
Удзельнікам будзе прапанавана выканаць тэставыя заданні па сусветнай і расійскай гісторыі. Усіх падзеляць на тры катэгорыі: “пачатковец”, “аматар” і “гісторык”. Кожны выбірае пэўны тып пытанняў, зыходзячы з узроўню сваёй падрыхтоўкі. Студэнты і выпускнікі гістарычных факультэтаў могуць удзельнічаць выключна ў катэгорыі “гісторык”.
На выкананне заданняў адводзіцца 30 хвілін. Максімальна можна будзе набраць 70 балаў. Тэсты былі складзеныя супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Удзельнічаць у акцыі можна як індывідуальна, так і ў складзе каманды па 2-4 чалавека. Рэгістрацыя ажыццяўляецца на сайце праекта http://historymax.ru/testirovanie/ [1] да 17 лістапада ўключна.
Імёны пераможцаў назавуць 18 лістапада. Кожнага з іх узнагародзяць памятнымі падарункамі. Арганізатарам акцыі выступіў гістарычны факультэт БДУ пры падтрымцы Інстытута гісторыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Даведка:
Адукацыйная акцыя “Гістарычны Maximum” упершыню прайшла ў 2016 годзе ў Санкт-Пецярбургу. На наступны год мерапрыемства было арганізавана таксама ў Москве. Сёлета да праекта далучацца жыхары Мінска, Ніжняга Ноўгарада, Вялікага Ноўгарада, Краснаярска, Калінінграда і горада Тарту (Эстонія).
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://historymax.ru/testirovanie/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyvuchenne-gistoryi
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-akcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/gistarychny-fakultet-bdu