Хлопцы выратавалі 90-гадовую бабулю з палаючага дома ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА [1] у абласным упраўленні МНС.
Пажар адбыўся раніцай 14 лістапада па вул. Цітова. Па словах відавочцаў, два хлопцы ехалі міма дома на машыне і ўбачылі дым. У доме была 90-гадовая жанчына, якая спрабавала выбрацца праз акно. Маладыя людзі выбілі яго, выцягнулі бабулю, выклікалі МНС і медыкаў. Пенсіянерку шпіталізавалі.
Прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі печы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/parni-spasli-90-letnjuju-babushku-iz-gorjaschego-doma-v-vitebske-325628-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk