Ён адбудзецца ў Салігорску ў Палацы культуры 23 лістапада.
У фестывалі возьмуць удзел два дзясяткі каманд працуючай і навучэнскай моладзі устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый Мінскай вобласці, а таксама па адной камандзе з іншых абласцей і сталіцы.
Агульная тэматыка фестывалю прысвечана Году малой радзімы — “MinskRegioncheck-in”. Для ўдзелу ў гульні камандам неабходна прадставіць выступленне працягласцю не больш за шэсць хвілін у фармаце конкурсу “Фрыстайл” на зададзеную тэму, а таксама падрыхтаваць матэрыял для конкурсу “Біятлон” (не менш за дзесяць тэкставых жартаў).
Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінская абласная арганізацыя БРСМ пры падтрымцы Мінаблвыканкама. Пачатак фестывалю — у 17 гадзін.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kvz