Новы антытытунёвы дэкрэт дапаможа засцерагчы ад цыгарэтнага дыму дзіцячыя пляцоўкі і салоны аўтамабіляў, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" [1] на прэс-канферэнцыі 15 лістапада.
"Вольных ад курэння зон у Беларусі стане больш, - распавяла галоўны спецыяліст аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Вікторыя Сперанская. - У спіс месцаў, дзе курэнне забаронена, плануецца ўнесці дзіцячыя пляцоўкі, а таксама салоны аўто, калі ў іх знаходзяцца дзеці да 14 гадоў".
Гэтыя новаўвядзенні прадугледжвае новы дакумент, які на дадзены момант знаходзіцца на ўзгадненні. Ён будзе працаваць адначасова з дзеючым дэкрэтам № 28.
А вось на балконах жылых дамоў паліць пакуль не забароняць.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/shtrafyi-za-kurenie-na-detskih-ploshhadkah-hotyat-vvesti-v-belarusi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kurenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachyya-plyacouki
[4] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[5] https://zviazda.by/be/tags/zabarona