Цэны на паслугі сельскіх лазняў будуць рэгулявацца аблвыканкамамі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №818 ад 14 лiстапада 2018 года, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА [1].
Паслугі лазняў агульнага карыстання і душавых, размешчаных у сельскай мясцовасці, будуць уключаны ў пералік сацыяльна значных тавараў і паслуг, цэны на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.
У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначылі, што прыняцце пастановы будзе садзейнічаць забеспячэнню насельніцтва, якое пражывае ў сельскай мясцовасці, якаснымі паслугамі лазняў і душавых па даступных цэнах, а таксама дасць магчымасць накіроўваць сродкі мясцовых бюджэтаў на фінансаванне дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, якія аказваюць лазневыя паслугі.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 снежня 2018 года.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/tseny-na-uslugi-selskih-ban-budut-regulirovat-oblispolkomy-i-mingorispolkom-325780-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lazni
[3] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-myascovasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/ceny-na-sacyyalna-znachnyya-tavary