У гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» на пярэдадні Дня артылерыста паказалі вайскова-гістарычную рэканструкцыю «Сталінградская бітва».
Залпы гармат, стральба і сутычкі супернікаў – вайскова-гістарычныя клубы з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы і Чэхіі спрабавалі ўзнавіць рэаліі баявых дзеянняў 1943 года.
А разваліны будынкаў, драбы спаленых аўтамабіляў і бранятэхнікі — стваралі атмасферу войны, жаху і смерці.
Але, як вядома каханне перамагае смерць, вось і ў гэты раз поле бою стала месцам рамантычных учынкаў.
Хлопец з вайскова-гістарычнага клуба «Салдаты Перамогі» перад трыбунамі гледачоў зрабіў прапанову сваёй каханай. Адважны ўчынак не застаўся без узнагароды…
Андрэй САЗОНАЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/liniya-stalina
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh