У Валынскай вобласці зафіксавана спроба незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, паведамляе [1] Дзяржаўная памежная служба Украіны. Там у цёмны час сутак была прадухілена спроба праехаць праз мяжу з Беларуссю ўсёдарожнікам Mitsubishi Pajero.
Яго кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца і наехаў на службоўцаў пагранічнага нарада аддзела "Даманава" Луцкага атрада.
У выніку наезду адзін памежнік атрымаў цялесныя пашкоджанні, а менавіта траўму галёнкі і пальцаў правай нагі. Пасля папераджальнага стрэлу ўверх, гэты аўтамабіль развярнуўся і накіраваўся ў тыл участка, у кірунку населенага пункта Картэлісы. Каб спыніць аўто, вайсковец нараду страляў па колах, але парушальніку ўдалося з'ехаць.
Спасылкі
[1] https://dpsu.gov.ua/ua/news/Pri-sprobi-peremishchennya-cherez-kordon-avtomobilya-pravoporushnik-zdiysniv-naizd-na-prikordonnika/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-ukrainskaya-myazha
[3] https://zviazda.by/be/tags/valynskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/shturm