Паведамленне пра пажар паступіла 17 лістапада ў 06.48 ад супрацоўніка службы аховы ТАА ГД "Ждановічы". Паводле яго слоў, гарэў будынак кафэ "Інтэрнацыянал", размешчанага па вуліцы Ціміразева. Пра гэта паведамляе прэс-служба [1] МНС.
Прыбыўшы на месца, ратавальнікі ўбачылі падпалены дах кафэ і клубы дыму. У ходзе ліквідацыі пажару было ўстаноўлена, што адбылося загаранне даху на плошчы 120 м² і маёмасці на плошчы 20 м² унутры кафэ.
У выніку пажару пашкоджаны дах і маёмасць, падкопчана памяшканне кафэ. Пацярпелых няма.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданыя версіі ўзнікнення пажару - падпал і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Фота МНС
Спасылкі
[1] https://minsk.mchs.gov.by/novosti/227337/?_ga=2.89086491.1278811065.1542598803-1888276840.1535173112
[2] https://zviazda.by/be/tags/padpal
[3] https://zviazda.by/be/tags/kafe
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhdanovichy
[5] https://zviazda.by/be/tags/pazhar