Мужчынская і жаночая каманды "Мінск" па індорхакеі перамаглі на міжнародным турніры Pragochema Cup 2018 у Празе, паведамілі БЕЛТА [1] ў Беларускай федэрацыі гэтага віду спорту.
На групавым этапе турніру, які праводзіўся ўжо 52-і раз, мужчынская дружына заняла першае месца. У паўфінальнай гульні мінчане сустрэліся з аўстрыйскай камандай WAC і дабіліся поспеху з лікам 7:4. У другім паўфінале ўкраінскі ОКС-ШВСМ быў мацнейшы за аўстрыйскі "Навакс" - 3:2. У фінале мінчане дабіліся перамогі над сапернікамі з Украіны - 7:4.
Турнір сярод жаночых каманд праходзіў па кругавой сістэме. У пяці матчах "Мінск" атрымаў пяць перамог. Вырашальнай стала сустрэча з аўстрыйскім "Наваксам", якая завяршылася з лікам 1:0 на карысць беларускай каманды.
У снежні ХК "Мінск" стартуе ў чэмпіянаце Беларусі па індорхакеі. Маладзёжныя зборныя Беларусі ў студзені 2019 года згуляюць у чэмпіянаце Еўропы ў мацнейшых лігах.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/indorhakey