У Беларусі аб'явілі конкурс па перадачы ў канцэсію чатырох аб'ектаў - радовішча кварцавых пяскоў і трох нафтаперспектыўных участкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце [1] Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе БЕЛТА [2].
Конкурсы па выбары інвестара для заключэння канцэсійнага дагавора праводзяцца для радовішча кварцавых пяскоў Гарадное (усходняя частка) у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, а таксама трох нафтаперспектыўных участкаў - Акуліцкая плошча (Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці), Пазнякевіцкая плошча (Ельскі раён Гомельскай вобласці) і Паўднёва-Аршанскі нафтаперспектыўны ўчастак (Аршанскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці, Горацкі раён Магілёўскай вобласці).
Усяго ў Беларусі для перадачы ў канцэсію ў мэтах прыцягнення інвестыцый у геалагічнае вывучэнне нетраў, распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў прапануецца 15 аб'ектаў.
Спасылкі
[1] http://www.minpriroda.gov.by/ru/
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody