ААТ "Расійскія чыгункі" падаўжае дзеянне 50-працэнтнай скідкі на перавозкі нафтапрадуктаў са станцый Барбароў і Наваполацк Беларускай чыгункі ў напрамку партовых станцый Кастрычніцкай чыгункі (абслугоўвае парты Расіі на Балтыйскім моры). Такая інфармацыя размешчана на сайце РЖД [1].
Зніжка будзе дзейнічаць па 31 снежня 2025 года. Яна таксама распаўсюджваецца на вяртанне парожніх цыстэрнаў з-пад такіх перавозак.
Раней уведзеная зніжка дзейнічае да канца 2018 года.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/economics/view/rzhd-prodlevaet-skidku-na-perevozku-nefteproduktov-iz-belarusi-v-porty-rossii-326146-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aat-rasiyskiya-chygunki
[3] https://zviazda.by/be/tags/znizhka
[4] https://zviazda.by/be/tags/baltyyskae-mora