Намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Аляксандр Іванавіч Некрашэвіч 22 лістапада правядзе прамую тэлефонную лінію з жыхарамі сталіцы, паведамілі ў прэс-службе гарадскога выканаўчага камітэта, піша minsknews.by [1].
У гараджан ёсць магчымасць абмеркаваць праблемныя пытанні ў сферы жыллёвага будаўніцтва, выказаць заўвагі ў адрас забудоўшчыкаў (заказчыкаў), мясцовых адміністрацый. Прамая лінія пройдзе з 9 да 12 гадзін. Тэлефанаваць можна па нумары 218-01-03.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-komitete-stroitelstva-i-investitsiy-22-noyabrya-proydet-pryamaya-telefonnaya-liniya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-liniya