Праграму комплекснай забудовы малых і сярэдніх гарадоў падрыхтуюць у Беларусі, паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак сёння на рэспубліканскім семінары па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу, перадае БЕЛТА [1].
"Па выніках гэтага семінара мы маем намер падрыхтаваць спецыяльную праграму па комплекснай забудове малых і сярэдніх гарадоў з выкарыстаннем вырабаў буйнапанэльнага домабудавання. Падыходы будуць такімі ж, якія мы ўкараняем у гарадах, толькі гэта будзе малапавярховае будаўніцтва", - растлумачыў Дзмітрый Мікулёнак.
Паводле яго слоў, кошт квадратнага метра, які сёння могуць прапанаваць беларускія прадпрыемствы, канкурэнтаздольны, разам з тым рэзервы для яго зніжэння яшчэ ёсць.
Семінар па павышэнні эфектыўнасці будкомплексу Беларусі праходзіць 22-23 лістапада. Сярод удзельнікаў - кіраўнікі міністэрстваў і канцэрнаў, дырэктары будаўнічых арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0