XII Кітайскі міжнародны садовы кірмаш адкрываецца 6 снежня ў горадзе Наньнін, адміністрацыйным цэнтры Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Ён пройдзе ў перыяд са снежня 2018 года па май 2019 года, паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства. Паведамляецца, што ў кірмашы возьме ўдзел 44 кітайскіх горада і 19 гарадоў дзяржаў АСЕАН і краін уздоўж "Пояса і шляху". У рамках кірмашу запланавана выстава на тэму гарадскога будаўніцтва і развіцця, форумы па садоваму мастацтву.
За 40 гадоў з моманту правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай дасягнуў вынікаў у галіне гарадскога азелянення, якія прыцягнулі ўвагу ўсяго свету. Плошча зяленіўных насаджэнняў у кітайскіх гарадах павялічылася з 110 тыс. гектараў у 1981 годзе да 2,1 млн га ў 2017 годзе, а плошча зялёных насаджэнняў на душу насельніцтва - з 1,5 кв. м. да 14,01 кв. м.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya