Турыстычны патэнцыял Беларусі прадставяць на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы турызму і адпачынку Vakantiebeurs [1], якая пройдзе з 9 па 13 студзеня 2019 года ва Утрэхце (Нідэрланды), гаворыцца на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме [2].
Прэзентацыя турыстычных магчымасцей Беларусі адбудзецца 9 студзеня з 14.00 да 18.00 у выставачным цэнтры Jaarbeurs Utrecht. Пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Нідэрландах плануецца наведванне прэзентацыі прадстаўнікамі турфірм, зацікаўленых у супрацоўніцтве з удзельнікамі беларускага турыстычнага рынку.
НАТ запрашае зацікаўленых прадстаўнікоў туріндустрыі прыняць удзел у плануемым мерапрыемстве. Заяўкі прымаюцца на электронны адрас exhibition@belarustourism.by да 14 снежня.
Першы дзень буйнейшай турыстычнай выстаўкі ў Нідэрландах Vakantiebeurs разлічаны выключна на прафесіяналаў туррынку, далей экспазіцыя будзе адкрыта і для турыстаў. У 2018 годзе мерапрыемства наведалі больш за 100 тыс. чалавек, колькасць экспанентаў перасягнула 1,1 тыс.
Спасылкі
[1] http://www.totalexpo.ru/expo/3146.aspx
[2] https://www.belarustourism.by/news/priglashaem-prinyat-uchastie-v-prezentatsii-turisticheskogo-potentsiala-belarusi-v-g-utrekht-niderla/
[3] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[6] https://zviazda.by/be/tags/turysty
[7] https://zviazda.by/be/tags/turystychnaya-sfera